8 лютага ў нашым эфіры

У аўторак, 8 лютага, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы амерыканскай спявачкі Аніты Уорд;
- у 02:00 – музыку кампазітара Марыа Кастэльнуова-Тэдэска;
- у 06:10 – папулярныя эстрадныя запісы 30–40 гадоў мінулага стагоддзя;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Горана Брэгавіча;
- у 7:25 і 23:30 – канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам до мінор П’етра Лакатэлі;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Васіля Зуёнка;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творы італьянскага кампазітара і дырыжора Эцыа Боса;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: старадаўнія творы;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: канцэрты для габояў Тамаза Альбіноні;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Мантсерат Кабалье, Лучана Павароці, Марыі Калас;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Этэл Эніс 1961 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Перакладаю душой. Пра асаблівасці перакладчыцкай працы з мастацкімі тэкстамі”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Сербія;
- у 14:15 і 23:00 – працяг твора Льва Талстога “Крэйцарава саната”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы Алега Залётнева;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Псіхалагічны лексікон”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі кнігі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, а таксама “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Падарожжа Філіна”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага кінакампазітара і дырыжора Джона Таўнера Уільямса.

У праграме магчымы змены.