8 сакавіка ў нашым эфіры

У святочны аўторак, 8 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку з мюзікла Grease;
- у 02:00 – творчасць акардэаністкі з Чэхіі Весны Вашкі Касэрэс;
- у 06:10 – запісы Лаліты Торэс;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творчасць Андрэя Міронава;
- у 7:25 і 23:30 – запісы аркестра Густава Брома;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Зэкава;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць канадскай скрыпачкі Анжэль Дзюбо;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: харавыя творы Андрэя Мдывані;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Маргарыты Прохар “Сіняя птушка, альбо Спроба несур’ёзнага дэтэктыва”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: музыку Эдзі Тырманд, Камілы Марцінкевіч, Людмілы Шлег і Ларысы Сімаковіч;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Ганны Нятрэбка;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Армстранга;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Талент як боскі дар і наканаванне. Творчасць Яўгеніі Янішчыц”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Туркменістан;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – папулярныя эстрадныя мелодыі Яўгена Глебава, Ігара Лучанка і Андрэя Шпянёва;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі кнігі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – творы Роберта Шумана;
- у 19:00 – святочная праграма сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” да Дня жанчын;
- у 22:15 – творчасць амерыканскага кампазітара і дырыжора Алана Сільвестры.

У праграме магчымы змены.