8 снежня: камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела і каляндарна-абрадавыя песні ў выкананні ансамбля “Песняры”

07.12.2020 

У аўторак, 8 снежня, маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір канала “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – джазавыя мелодыі ў выкананні Мэла Тармэ;
- у 02:00 – запісы партугальская спявачкі Марызы;
- у 06:10 – кампазіцыі ў выкананні Тома Джонса;
- у 09:00 – музычныя творы Валянціны Сярых, Людвіга ван Бетховена і Фрыдэрыка Шапэна;
- у 10:05 – паўтор праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ад 7 снежня;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – запісы Святланы Данілюк, Эліны Гаранчы, Эміля Гілельса;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Літаратурны часопіс і чытач. Творчыя вынікі года”. Госця эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава;
- у 14:05 і 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Песні братоў Гершвінаў”;
- у 15:00 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Кампазітар Білі Стрэйхарн”;
- у 15:30 – каляндарна-абрадавыя песні ў выкананні ансамбля “Песняры”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Дзіцячы радыётэатр” з працягам рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіротка і спецыялістам па прыродаахоўных пытаннях грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Сямёнам Левым;
- у 17:30 – камерна-інструментальныя творы Генры Пёрсела;
- у 19:00 – канцэрт Dresden Staatskapelle, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра шэрую зайчыху;
- у 21:10 – песні ў выкананні савецкай і расійскай актрысы, спявачкі Алісы Фрэйндліх;
- у 22:15 – мелодыі ісландскага кампазітара і прадзюсара Ёхана Ёхансана;
- у 23:30 – творы кампазітара Муцыа Клеменці.

У праграме магчымы змены.