- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскай групы «Neri per casa» і брытанскага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: спявае народная артыстка Беларусі Людміла Златава;
- у 7:30 – «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – «Прачулым радком»: вершы Анатоля Канапелькі ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы народнай артысткі Беларусі Людмілы Златавай;
- у 9:10 і 16.00 – «Суразмоўцы»: госцяў студыі – літаратуразнаўца, прафесар журфака БДУ Галіна Тычко;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: песні розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі ў выкананні амерыканскага спевака і музыканта Грэга Олмана;
- у 10:30 –праграма «Віртуозы» знаёміць з аўтарам і выканаўцам песень Генадзем Парыкіным;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагменты «Альбома для юнацтва» Роберта Шумана;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з цыкла «Літаратурны праспект» з фондаў Беларускага радыё, другая частка інсцэніраваных старонак навелы албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ «Веснік бяды»;
- у 12:20 – «Сучаснікі»: літаратурныя партрэты. Еўдакія Лось;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: артысты Вялікага тэатра Беларусі расказваюць аб рабоце над новай пастаноўкай оперы «Яўген Анегін»;
- у 13:00 – праграма «Рэтра-хіт» – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма «Арт-пікнік»: флейтавыя квартэты і сюіты Георга Філіпа Тэлемана, а таксама запісы амерыканскага соўл- і R&B-спевака Піба Брайсана 1978 года;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прапануе сустрэчу з фальклорнымі ансамблямі «Ваўлянка» і «Пяшчота» Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: камерныя творы Аляксандра Барадзіна;
- у 17.30 – «Святло душы»;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: спявае Марыа Ланца;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка Гала-канцэрта «Маладыя галасы сусветнай оперы», які адбыўся ў снежні 2019 года ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 20:30 – «Рок-альбом»: альбом Mystery Girl Роя Орбісана;
- у 21:00 –«Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Чарлі Паркера і яго ансамбля 1953 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякінпа. Ролі выконваюць артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1980;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць французскага кампазітара Франсіса Пуленка.
Наш сайт – www.radiokultura.by.