07.01.2021
Сябры, у суботу, 8 студзеня, заставайцеся з намі. У нашым эфіры:
- у 00:04 – камерная музыка Ёзэфа Гайдна і Франца Шуберта;
- у 01:30 – старонкі аповесці Мікалая Гогаля “Старасвецкія памешчыкі”;
- у 02:00 – аркестравыя сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 03:00 – музычныя творы на калядную тэматыку;
- у 04:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 04:30 – музычныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 06:10 – мелодыі аперэт з рэпертуару народнага артыста Расіі Герарда Васільева;
- у 07:20 – “Радыё “Вера” на канале “Культура””;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (працяг);
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Леаніда Дранько-Майсюка;
- у 08:15 – канцэрт з удзелам фальклорнага гурта “Калыханка” Міханавіцкага дома мастацтваў;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: святочны калядны выпуск;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: рэўнасць (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: вершаваная казка “Выбірай ды іграй”, радыёпастаноўка “Мічык-флічык” паводле Яна Маліка;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Львоўская беларуская абшчына;
- у 11:30 – музыка Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: саліст Беларускай оперы Дзмітрый Капілаў;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: фрагменты “Ражджэственскай араторыі” архіепіскапа Іларыёна Алфеева;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen, а таксама мелодыі Пола Анкі;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: калядныя мелодыі беларускага Палесся, беларускія народныя танцы;
- у 17:00 – старонкі “Кармэн-сюіты” Бізэ – Шчадрына;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Таццяна Дземеш;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Дзяржаўнага джаза СССР пад кіраўніцтвам Віктара Кнушавіцкага і джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана;
- у 19:00 – першая частка оперы Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі” на сюжэт аповесці Мікалая Гогаля “Ноч перад Ражаством”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Адрыяна Чэлентана;
- у 21:30 – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Чорная панна Нясвіжа”;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лілея”.
У праграме магчымы змены.