У панядзелак 8 студзеня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы французскай спявачкі Мірэй Мацье;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы італьянскага кампазітара Бруна Бавоты;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: творы кампазітара Мікалая Літвіна;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: эстрадныя п’есы Андрэя Шпянёва ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцьтвам Барыса Райскага;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы амерыканскага піяніста Гарыка Олсана;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Мікалая Гогаля “Сарочынскі кірмаш” гучыць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: санаты Даменіка Скарлаці для клавесіна;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз” запісы квінтэта пад кіраўніцтвам Лаянэла Хэмптана;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: госць Лікі Пташук – вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Ганна Касач;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: творы Антоніа Вівальдзі і П’етра Лакатэлі;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы канадскай групы “LeventduNord” (“Паўночны вецер”);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: мазуркі Фрыдэрыка Шапэна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.