- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Луі Армстранга;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Карла Марыі фон Вэбера;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Гары Барлау;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы нідэрландскага арфіста Рэмі Ван Кёстэрэна;
- у 07:20, 13:15 –праект «Беларуская спадчына» раскажа пра калядныя традыцыі і абрады;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Мірэй Мацьё;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты балета «Шчаўкунок» Пятра Чайкоўскага;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: танга розных аўтараў;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: спявае Уладзімір Атлантаў;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай і блюзавай спявачкі Эрнэсцін Андэрсан;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Міхась Пазнякоў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: музыка спевака, піяніста і кампазітара, народнага артыста Расіі Дзмітрыя Малікава;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальныя творы Алега Залётнева;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: запісы брытанскага камернага ансамбля «Акадэмія старадаўняй музыкі»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка амерыканскай групы «Ranky Tanky»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» - народная казка «Кот і дурань»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы італьянскай піяністкі Алівіі Бэлі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.