- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы соўл-выканаўцы Джэймса Браўна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Аляксандра Глазунова і Габрыэля Фарэ;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Рыкі Марціна;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі шатландскага кампазітара-неакласіка Джэймса Куіна;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: падарожжа ў гарадскі пасёлак Шуміліна;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: творы ў выкананні Бары Уайта;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з опер Джузэпэ Вердзі і Джакама Пучыні;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» раскажа пра айца Серафіма Шахмуця;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: фрагменты з оперы М.Глінкі «Руслан і Людміла» і балетаў Л. Дэліба;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка Луі Бэлсана і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – вядомы беларускі мастак Віктар Данілаў;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: фрагменты Скрыпічнага канцэрта Арама Хачатурана, саліст - Давыд Ойстрах;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы айчынных аўтараў у выкананні народнай артысткі Беларусі Рыты Млодак;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя трыа Ёзэфа Гайдна;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны творчасці Франца Легара;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія адкрыцця XXXIII Дня беларускага пісьменства, якое адбылося 5 верасня ў Касцюковічах;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы кампазітара і піяніста Дзірка Маасена.
У праграме магчымы змены
