8 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: папулярная інструментальная музыка;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя канцэрты Вольфанга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак» – кампазіцыі ў выкананні Тота Кутуньё;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы французскага кампазітара Гіёма Ферана;
- у 07:20 і 13:15 – герой праекта «Галасы эпохі» – народны артыст СССР Ігар Лучанок;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» нагадаюць песні Людмілы Сенчынай;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Эдуарда Арцем'ева з фільма Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля»;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка французскага кампазітара Марыса Равэля;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Васіля Быкава «Трэцяя ракета» чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: запісы піяніста Антона Батагова;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз» пазнаёміць з джазавай вакалісткай і піяністкай Шырлі Хорн;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госць студыі – дзіцячы пісьменнік Сяргей Клімковіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні ў выкананні акцёра Алега Даля;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Фартэпіяннае трыа рэ мажор Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы гітарыста з Чарнагорыі Мілаша Карадагліча;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» прапануе трансляцыю праграмы "Drive Symphony", якую выканалі ў красавіку гэтага года Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі і група "Асторыё плюс";
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: фрагменты харавой фрэскі Людмілы Шлег «Святая Троіца», створанай па матывах іконы Андрэя Рублёва.
У праграме магчымы змены.