8 жніўня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: Фартэпіянны квартэт №2 сі-бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
– у 01:00 – «Чытанка»: апавяданні Паліны Корневай з цыкла «Запіскі юнай хірургіні»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: «Песні без слоў» Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны архіепіскапу Магілёўскаму Георгію Каніскаму;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Юлія Таўбіна ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: фрагменты Усяночнай беларускага кампазітара Алега Хадоскі;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы валійскай спявачкі Боні Тайлер;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: фрагменты ўспамінаў Сяргея Лемешава і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа аб старонках ваеннай гісторыі горада Бабруйска;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма «Чарадзеі»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Чацвёртая саната Іагана Себасцьяна Баха для скрыпкі і клавіра;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - сустрэча з галоўным дырыжорам сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Высоцкім;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: запісы Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы пад кіраўніцтвам народнай артысткі нашай краіны Людмілы Яфімавай;
– у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана народнай артыстцы СССР Тамары Ніжнікавай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць творы Марка Антуана Шарпанцье, «Джазавыя краявіды» прапануюць саўндтрэк з музычнага фільма «Blues Brothers» 1980 года;
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» вы пачуеце запісы аркестра Віктара Сільвестра;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая дзея оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Залаты пеўнік» паводле казкі Аляксандра Пушкіна. Запіс па трансляцыі з маскоўскай канцэртнай залы імя Чайкоўскага зроблены ў 1986 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: альбом вібрафаніста Роя Эерса «West Coast Vibes»;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання Кузьмы Чорнага. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1968 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены