9-10 кастрычніка слухайце на "Культуры"

08.10.2021 

Сябры, у суботу, 9 кастрычніка, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскай піяністкі Патрысіі Барбер і праект “Фальклорныя падарожжы Арчы Фішэра” ;
- у 02:00 – Дваццаты струнны квартэт і Чацвёрты скрыпічны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – творы Антона Рубінштэйна;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: пра апостала Іаана Багаслова;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Уладзіміра Караткевіча;
- у 08:15 – музыка Эдварда Грыга;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка “Оле Лукое” паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсана;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: вершы Янкі Купалы ў Стамбуле;
- у 11:30 – творчасць заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: куратар выстаў Алег Рыжкоў;
- у 13:00 – запіс канцэрта памяці Яўгена Глебава;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама мелодыі спявачкі Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – беларускія восеньскія песні і мелодыі на скрыпцы;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: эстрадная спявачка Кацярына Мядзведзева;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Роберт Шуман, Аляксандр Скрабін;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Мікалай Нікіцкі;
- у 19:00 – першыя дзеі оперы Дзузэпэ Вердзі “Карсар”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алеся Жука “Асеннія халады”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Вераб’ёва цешча”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Джона Ленана;
- у 21:30 – радыёверсія спектакля “Антыгона і начныя карлікі” паводле Людмілы Разумоўскай;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Аднарог”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 10 кастрычніка, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы ірландскага скрыпічнага трыа Fidl і эстонскай групы Klapp;
- у 06:10 – мелодыі Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Уладзіміра Караткевіча (працяг);
- у 08:15 – аповед пра жыццё і творчасцьМіхала Клеафаса Агінскага;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “Доктар Айбаліт” паводле казкі Карнея Чукоўскага;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”;
- у 11:30 – музыку Эдуарда Напраўніка;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народны артыст Беларусі Сяргей Франкоўскі;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама імправізацыі трыа пад кіраўніцтвам Кіта Джарэта;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з этнакультуролагам Любоўю Сівуравай;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі” пра адрасы БДУ;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – паэтэса Настасся Нарэйка;
- у 17:30 – Струннае трыа рэ мажор Сяргея Танеева;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Валерый Абадзінскі;
- у 19:00 – працяг оперы Джузэпэ Вердзі “Карсар”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Вячаслава Адамчыка “Пах летняй травы”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Падарункі для прыгажуні”;
- у 21:10 – творчасць Вадзіма Козіна;
- у 21:30 – радыёспектаклі “Мар’я” паводле Юрыя Убогага і “Сцерлядзь – рыба старажытная” па матывах Віля Ліпатава;
- у 23:10 – творы ў выкананні галандскага піяніста Марселя Уормса.
У праграме магчымы змены.