9-10 студзеня

 

08.01.2021

Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 9 студзеня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – запісы ансамбля з Фінляндыі Siba folk band;
- у 02:00 – музыку Мануэля дэ Фальі;
- у 06:10 – запісы народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: старонкі кнігі Яўгена Пасяляніна “Божая маці”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – фрагмент кампазіцыі “Прайсці праз вернасць” паводле вершаў Максіма Танка;
- у 08:15 – калядныя песні і духоўныя вершы ў выкананні фальклорнага гурта “Калыханка”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі” – адсутнасць матывацыі (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: навагоднюю казку Генадзя Давыдзькі “Выкрадальнікі часу”;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура””: іканапісная майстэрня Метэоры;
- у 11:30 – музыку Аляксандра Глазунова;
- у 13:00 – фрагменты “Ражджэственскай (Каляднай) араторыі” архіепіскапа Іларыёна Алфеева;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля Il Suonar Parlante, а таксама праграму Чакі Хан;
- у 16:00 – “Кнігарню”: “Акадэмкніга”, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – узоры беларускай народнай музыкі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” – выпуск з удзелам генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра Пятровіча;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: зімовыя ўспаміны;
- у 18:05 – “Вечар на канапе”: Білі Холідэй;
- у 19:00 – оперу Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі” (1 частка);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міхася Зарэцкага “Дзівак-чалавек”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра Папялушку” (частка 3);
- у 21:10 – песні кампазітара Эдуарда Калманоўскага;
- у 21:30 – радыёспектакль “Навагодні дэтэктыў” па п’есе Пятра Васючэнкі;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Лесвіца”.

Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 10 студзеня, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы музыкантаў з Рэспублікі Малі і Аўстрыі;
- у 06:10 – творы Яна Сібеліуса;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – фрагмент кампазіцыі “Прайсці праз вернасць” паводле вершаў Максіма Танка (працяг);
- у 08:15 – музыку Іагана Себасцьяна Баха;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – калядны “Музычны калейдаскоп”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” паводле Аляксея Талстога;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Азія;
- у 11:30 – творы Даменіка Чымарозы;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народны артыст Расіі Эдуард Пелагейчанка;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама імправізацыі трыа пад кіраўніцтвам Кіта Джарэта;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, скрыпач, дудар Станіслаў Чавус;
- у 17:00 – гаворку з прадпрымальніцай з Гомеля Дар’яй Дудко пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць эфіру – доктар філалагічных навук, прафесар Іван Чарота;
- у 17:30 – Восьмую сімфонію Людвіга ван Бетховена;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: запісы Білі Холідэй (працяг);
- у 19:00 – оперу Пятра Чайкоўскага “Чаравічкі” (працяг);
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Васілевіч “Пані Старшыніха прыехала”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Хлопчык-Пакідайчык”;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскага спевака Джыма Крока;
- у 21:30 – радыёверсію спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Каханне – не жарты!” паводле Педра Кальдэрона;
- у 23:10 – музыку  эстонскага кампазітара Арва Пярта.