9 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы рытм-энд-блюзавай спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя п’есы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: эстрадныя песні 30-40-ых гадоў XX стагоддзя;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта «Logos»;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: спартыўна-культурны фестываль «Вытокі»;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Грэйс Джонс;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма студыі Уолта Дыснея «Папялушка» 1949 года;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны заступніцы нашых земляў Еўфрасінні Полацкай;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: фрагменты оперы Міхаіла Глінкі «Руслан і Людміла», а таксама балетаў Леа Дэліба «Капелія» і «Сільвія»;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: вершы Ірыны Радзіхоўскай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Рэндзі Брэкера «Score»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – мастак Рыгор Сітніца;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: струнны квартэт №1 соль мінор Ральфа Воан-Уільямса;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: беларускія народныя песні з рэпертуару Міхася Забэйды-Суміцкага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: канцоны і санаты Джавані Габрыэлі;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа аб творчасці Джузэпэ Вердзі і Кара Караева;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы Славацкага філарманічнага аркестра, а таксама піяністкі Іды Чарнецкай;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: п’есы Джона Кейджа.

У праграме магчымы змены