9 чэрвеня ў нашым эфіры

Чацвер, 9 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – творчасць брытанскай фанк-групы Olympic Runners;
- у 02:00 – сімфонія № 4 Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – запісы Людмілы Гурчанка і Уладзіміра Трошына;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні Аляксея Рыбнікава;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Тамары Міянсаравай з фестывалю “Залаты шлягер” у Магілёве;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Аляксея Пысіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанская выканаўца і кампазітар Міка Леві;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешка;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Астара П’яцолы, Васіля Каліннікава, запісы Дзіяны Трыфанавай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – фрагменты “Кармэн-сюіты” Жоржа Бізэ – Радзівона Шчадрына;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы айчыннага гурта “Яблычны чай”;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця эфіру – пісьменніца і перакладчык Іна Фралова;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – творы айчыннага кампазітара Пятра Альхімовіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Янкі Маўра “ТВТ”;
- у 17:00 – першая частка араторыі “Саул” Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 19:00 – музычныя творы Іаганеса Брамса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Італьянская чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: рок-спявачка Боні Тайлер;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць дырыжора Льва Ляха (да 85-годдзя з дня нараджэння).
У праграме магчымы змены.