9 кастрычніка ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Ганна Герман;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Пракоф'ева;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Патрысіі Каас;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка ў выкананні скрыпачкі Ліндсі Стырлінг;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Беларуская спадчына»: расповед пра абрад заклікання дажджу;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні Паўла Смяяна;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэкі да аднаго з самых папулярных турэцкіх серыялаў «Цудоўнае стагоддзе»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: запісы Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: запісы піяністкі Лізаветы Леонскай;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі»: музыка Джузепе Вердзі, Кара Караева, Імрэ Кальмана;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага і блюзавага спевака Эрні Эндруса;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Міхаленка і навуковы супрацоўнік Вольга Шаталава;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Ісідара Балоціна;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты Канцэртнай фантазіі Мікалая Аладава для скрыпкі з аркестрам. Саліст народны артыст Беларусі Леў Гарэлік;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы італьянскіх груп «Bonifica Emiliana Veneta» і «Abnoba»;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: эцюды Ферэнца Ліста ў выкананні расійскага піяніста Данііла Трыфанава.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.