9 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Луі Армстранга;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Сяргея Танеева;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Ванэсы Уільямс;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Карласа Рафаэля Рыверы;
- у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра народнае свята Камаедзіцу;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: слухаем Джорджа Майкла;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты опер «Рыгалета» Джузэпэ Вэрдзі і «Князь Наваградскі» Андрэя Бандарэнкі;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Жоржа Сімянона «Бясхвостыя парсючкі» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: музыка Генрыха Вагнэра;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана Мантсерат Кабалье;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы саксафаніста і спевака Монці Уотэрса 1975 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Праграма прысвечана беларуска-кітайскім літаратурным сувязям;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: спявае Муслім Магамаеў;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі прагучыць фрагмент Трэцяй сімфоніі Уладзіміра Каральчука з саліруючым кларнетам. Дырыжор – Яўген Хахлоў, саліст Пётр Навуменка;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: творы Клода Дэбюсі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы музыканта з Нігерыі Сеуна Куці і групы «Егіпет-80», а таксама ансамбля «Sing the Truth» (ЗША-Бенін);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Маргарыты Прохар «Свята вясны»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы шатландскага піяніста Стывена Осбарна.

У праграме магчымы змены