9 красавіка ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 9 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Aka trio;
- у 02:00 – Сімфонія № 2 “Век трывогі” Леанарда Бернстайна;
- у 06:10 – Другі фартэпіянны канцэрт і фрагмент Чацвёртай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Вераніка Швец;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Хведара Жычкі;
- у 08:15 – накцюрны Фрыдэрыка Шапэна;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: дырыжор Аляксандр Мелік-Пашаеў;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: экзістэнцыяльная псіхалогія (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка пастаноўкі “Данік дужэе” паводле Янкі Брыля;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: рамансы Сяргея Танеева;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: салістка Беларускай оперы Дзіяна Трыфанава;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: запісы народнага артыста Савецкага Саюза Эміля Гілельса;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ірландскіх ансамбляў старадаўняй музыкі La Tempesta i Celtic Band, а таксама мелодыі ў выкананні Джэймса Браўна;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: песні вёскі Багацькаўка на Магілёўшчыне;
- у 17:00 – трыа Іаганеса Брамса для фартэпіяна, кларнета і віяланчэлі;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: галоўны рэжысёр Маладзёжнага тэатра эстрады Іван Клешчанка;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Галіч;
- у 19:00 – першае аддзяленне сольнага канцэрта заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Аксаны Волкавай, запісанага ў 2021 годзе ў Вялікім тэатры Беларусі;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Івана Пташнікава “Алені” (частка 1);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Чортаў скарб” (частка 2);
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Поля Робсана;
- у 21:30 – першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” паводле драмы Янкі Купалы, а таксама інструментальная музыка айчынных кампазітараў;
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Кніга”.
У праграме магчымы змены.