9 лютага: беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча і фрагмент інтэрв’ю з Янкам Маўрам

08.02.2021 

У аўторак, 9 лютага, для вашай маральнай падтрымкі і натхнення канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – запісы соул-спевака Бобі Бэрда, якія адыграў неад'емную ролю ў развіцці фанк-музыкі;

- у 02:00 – творы Сэмюэла Барбера;

- у 06:10 – запісы Мірэй Мацье і аркестра Поля Марыа;

- у 09:00 – мелодыі Фернанда Сора, Пабла Сарасатэ і Барыса Чайкоўскага;

- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Элізы Ажэшка "Нізіны";

- у 11:30 – запісы Тамары Ніжнікавай, Андрэа Бачэлі, Іаганеса Брамса і Ферэнца Ліста;

- у 12:10 – “Час на джаз”: Слім Гэлард;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Беларускі складнік творчасці Адама Міцкевіча”. Госця эфіру – дацэнт кафедры гісторыі беларускай і рускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Ірына Багдановіч;

- у 14:05 – “Музыку тэатра і кіно” – рамантычная камедыя “Амелі”, рэжысёр – Жан-П'ер Жэнэ, кампазітар – Ян Цьерсэн;

- у 14:15 і 23:00 – працяг гісторый са зборніка Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;

- у 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: італьянскі кампазітар Раберта Качапалья;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”;

- у 15:15 – эстрадныя п'есы Рыгора Суруса, Уладзіміра Будніка, Валерыя Іванова, Уладзіміра Прохарава, Аляксандра Друкта і Якава Нахмановіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Алеся Бадака "У цёмным лесе за сіняй рэчкай";

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: фрагмент інтэрв’ю з Янкам Маўрам, урывак з паэмы “Пугачев” у выкананні аўтара - Сяргея Ясеніна і фрагмент Пятай сімфоніі Мікалая Аладава;

- у 17:30 – струнныя квартэты Ёзэфа Гайдна;

- у 19:00 – канцэрт L'univers Francais пад кіраўніцтвам Хіра Курасакі;

- у 21:00 – казка “Завіхайся, але не спяшайся”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Тыцыяна Фера;

- у 22:15 – музычныя творы кінакампазітара і дырыжора Джона Таўнера Уільямса;

- у 23:30 – 8 накцюрнаў для фартэпіяна і саната для флейты і фартэпіяна Франсіса Пуленка.

 

У праграме магчымы змены.