9 лютага ў эфіры

У пятніцу 9 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Фрэнка Сінатры;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: духавыя квінтэты Франца Данцы;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Марлен Дзітрых;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Еруна ван Вена;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: творчасць народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”:песні ў выкананні групы “Самацветы”;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эдуарда Арцем’ева да фільмаў Мікіты Міхалкова “Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх” і “Раба кахання”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: раннія запісы сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Юрыя Бяльзацкага;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара Габрыэля Фарэ;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы Ансамбля скрыпачоў Вялікага тэатра Расіі пад кіраўніцтвам Юлія Рэянтовіча;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эдзі “Локджо” Дэвіса 1958 года;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Таццянай Гулевіч. Тэма перадачы – дзейнасць Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Госць у студыі – загадчыца культурна-адукацыйнага аддзела установы Яна Патапенка;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: кінамелодыі Мікаэла Тарывердыева;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: музыка старадаўніх французскіх кампазітараў;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы беларускага кампазітара Пятра Падкавырава.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.