9 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы грузінскага ансамбля «Bani hill band» і трубача Ітамара Борахава (Ізраіль, ЗША);
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Пятра Чайкоўскага і Генрыка Вяняўскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Алеся Бадака чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «”Культура”»: у выкананні народнага артыста СССР Мсціслава Растраповіча гучыць музык Пятра Чайкоўскага і Роберта Шумана;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра гісторыю сям'і Купрыянавых з Жодзіна;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы турэцкай поп-спявачкі, актрысы і пісьменніцы Фюсун Онал;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» знаёміць з паэтам і аўтарам-выканаўцай Таццянай Дашкевіч;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першая скрыпічная саната Габрыэля Фарэ;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць першая частка радыёкампазіцыі «Разважанне аб рэчаіснасці», створанай паводле навэл-эсэ нямецкага пісьменніка і драматурга Генрыха фон Клейста. Аўтар і рэжысёр інсцэніроўкі – Алена Казленя. Запіс 1999 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай»: працяг знаёмства з прыма-балерынай Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткай Людмілай Хітровай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» - сімфоніі Ёзефа Гайдна, «Джазавыя краявіды» прысвечаны соўл-спявачцы Марлене Шоу;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»: фальклорныя запісы з вёсак Верасніца і Чэрнічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: сюіта Мікалая Рымскага-Корсакава «Пан Ваявода»;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Жан Татлян;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Джузэпэ Вердзі «Карсар». Запіс зроблены італьянскім дырыжорам Ламбэрта Гардэлі. Галоўныя партыі выконваюць Хасэ Карэрас, Джэсі Норман, Мансерат Кабалье. У спектаклі прымаюць удзел The Ambrosian Opera Chorus і аркестр New Philharmonia (Лондон);
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «Mystery Girl» Роя Орбісана 1988 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Верабей і мыш»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы цыганска-бельгійскага джазавага гітарыста і кампазітара Джанга Рэйнхардта;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы «Людзі і д'яблы» паводле аднайменнай п'есы Кандрата Крапівы. У ролях – народныя артысты СССР Лідзія Ржэцкая, Павел Малчанаў, Уладзімір Дзядзюшка, Віктар Тарасаў, Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Ірына Ждановіч, Іван Шаціла, Сцяпан Бірыла, Валянцін Белахвосцік і іншыя. Год запісу –  1964;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з ансамблем, што спалучае ў сваім рэпертуары творы розных эпох – «Affetti Strumentali».

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by