9 лютага ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 9 лютага, заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Дзюка Элінгтана;
- у 02:00 – музыку Сяргея Рахманінава;
- у 03:00 – менуэты, нямецкія танцы і кантрадансы Людвіга ван Бетховена;
- у 04:30 – аркестравыя творы Бедржыха Сметаны;
- у 06:10 – песні ў выкананні Гары Барлаў;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: мелодыі Яўгена Глебава да тэлефільма “Апошняе лета дзіцянства”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы групы Santana;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Янкі Сіпакова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: гурт Butterfly Tea;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай” – інструментальныя канцэрты Антоніа Вівальдзі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Фрэнсіса Скота Фітджэралда “Вялікі Гэтсбі”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Лучана Павароці, Хасэ Карэраса і Пласіда Дамінга;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскай джазавай піяністкі Дораці Донеган;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць студыі – мастак, мастацтвазнавец Кірыл Мельнік;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: піяністка, салістка Белдзяржфілармоніі Таццяна Старчанка;
- у 14:15 і 23:00 – працяг “Крэйцаравай санаты” Льва Талстога;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госць – доктар філалагічных навук Васіль Старычонак;
- у 15:15 – творы Уладзіміра Грушэўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Востраў скарбаў”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”;
- у 17:00 – запісы брытанскага скрыпача-віртуоза Найджэла Кенэдзі;
- у 19:00 – запісы канадскай групы Le vent du Nord;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Белахвосціка і яго прыгоды;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творчасць Мацвея Блантэра;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: опера Teseo Георга Фрыдрыха Гендэля.

У праграме магчымы змены.