- у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў» прысвечана цыганскаму музычнаму мастацтву;
- у 02:00 – «Музыка ночы»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы англійскага вакальнага трыа «The Puppini Sisters»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка шведскага кампазітара Тобіаса Свенсана;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «ConTempo»: гучаць творы беларускіх кампазітараў розных пакаленняў на вершы Максіма Багдановіча;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем «Queen»;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка да амерыканскага кінафільма «Смешная дзяўчына» 1968 года;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: духоўныя творы беларускіх кампазітараў;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: музыка нямецкага кампазітара Макса Рэгера;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілья Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: эцюды Аляксандра Скрабіна для фартэпіяна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Джэй-Джэя Джонсана 1953 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Лікай Пташук. Госця праграмы – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Таісія Ввядзенская;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы дуэта сясцёр Каці і Марыэль Лабэк (Францыя);
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: інструментальная музыка, старадаўняя і сучасная;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы групы «Merope» (Літва, Францыя, Бельгія) і ансамбль з Аргенціны «El Cachivache Quinteto»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»:сімфоніі Сяргея Танеева.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.