9 снежня: удзельнікі шоу барабаншчыкаў “Перцы” і мастак Юрый Піскун

08.12.2020 

У сераду, 9 снежня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – інструментальная музыка Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
- у 02:00 – Другая сімфонія Аляксандра Грачанінава;
- у 06:10 – запісы амерыканскай спявачкі і актрысы Уітні Х’юстан;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Себасцьяна Баха, Дзмітрыя Смольскага, а таксама запісы Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі на чале з Віктарам Дуброўскім;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Франка Карэлі, Элізабет Шварцкопф;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак Юрый Піскун;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Каралевы джаза” (працяг);
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;
- у 15:30 – старонкі Віленскага табулатурнага сшытка ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам твора Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:30 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і ўдзельнікамі шоу барабаншчыкаў “Перцы”;
- у 17:30 – Канцэрт № 1 для скрыпкі з аркестрам Генрыка Вяняўскага;
- у 19:00 – канцэрт маладзёжнага хору горада Тарту, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра курачку Рабушку і яе гаспадыню;
- у 21:10 – творчасць польскай спявачкі Марылі Радовіч;
- у 22:15 – мелодыі Мадэста Мусаргскага;
- у 23:30 – запісы народнай артысткі Расіі Валерыі.

У праграме магчымы змены.