9 жніўня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ірландскага скрыпічнага трыа «Fild» і эстонскай групы «Klapp»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: Першы і Другі скрыпічныя канцэрты Нікало Паганіні;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана блажэннай Валянціне Мінскай;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Алеся Разанава чытае артыст Алег Вінярскі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: творы Уладзіміра Солтана;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – «Музычная радыёпалітра»: Канцэрт для скрыпкі з аркестрам рэ мінор Яна Сібеліўса ў выканнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага поп-музыканта Lobo;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня» пазнаёміць з акцёрам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Дзмітрыем Козелам;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Поры года» Антоніа Вівальдзі ў выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь;
– у 11:30 – ў праграме «Сюжэт з лейтматывам» пачуем голас Пласіда Дамінга, а таксама ўрыўкі з яго ўспамінаў;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – герой праекта «Натхнёныя музыкай» – саліст Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Міхнюк;
– у 13:00 – «Музычная студыя» прапануе праграму ансамбля салістаў «Класік-Авангард» «Партытура магнацкага двара»;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта, «Джазавыя краявіды» ўпрыгожаны рытм-н-блюзавым вакалам Лу Ролза;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: сюіта Мікалая Рымскага Корсакава «Пан Ваявода»;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» прагучаць запісы Аляксандра Цфасмана;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Джакама Пучыні «Тоска». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1967 годзе. У галоўных ролях народныя артысты СССР Тамара Мілашкіна і Зураб Анджапарыдзэ;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Рэя Брэдберы «Будзьце самімі сабой» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі Крыс Конар 1957 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёверсіі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага «Дзядзечкаў сон» паводле твора Фёдара Дастаеўскага. У галоўных ролях народныя артысты нашай краіны Вольга Клебановіч і Аляксандр Ткачонак. Запіс па трансляцыі 2011 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: Алесь Вольша запрашае ва ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены