Абвясцілі ўладальнікаў Гран-пры конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

30.04.2020

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё назваў спіс пераможцаў, лаўрэатаў і дыпламантаў 9-га радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Усяго 50 лаўрэатаў, і ўпершыню ў гісторыі конкурсу ёсць і дыпламанты. Традыцыйна прысуджаны і спецдыпломы за "Творчую індывідуальнасць", "Захаванне беларускіх традыцый" і "Яркае ўвасабленне песні на ваенную тэматыку". "Сёлета ўпершыню ўдзельнікаў ацэньвалі па відэавыступленнях", ‒ адзначыла аўтар праекта, загадчыца аддзела музычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Якушава.

Лаўрэаты радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" прэтэндуюць на званні спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Фота: knews.by