Адбылася імпрэза "Вакол Пятра Глебкі"

19.11.19

У  Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках праекта “Лепшае і найлепшае” адбылася імпрэза "Вакол Пятра Глебкі". У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў захоўваецца спадчына пісьменніка – абсталяванне кабінета і асабістая бібліятэка. У ёй больш за 3,5 тысячы экзэмпляраў - выданняў на беларускай, рускай, украінскай і іншых мовах. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: akademkniga.by