Адкрыццё сімфанічнага сезона ў Белдзяржфілармоніі

08.08.2022

Беларуская дзяржаўная філармонія адкрывае творчы сезон 15 верасня канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. У праграме сусветная прэм’ера - будзе выканана сюіта "Душа над горадам" кампазітара Галіны Гарэлавай. Увогуле, у гэтым канцэртным сезоне слухачоў чакае шмат сюрпрызаў, адзначыў генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Нікіта.

Фота - philharmonic.by