12.12.2018
У галерэі “Беларт” адкрылася выстава “Мой сад” жывапісца Алеся Сушы. У экспазіцыі – 25 новых работ, большасць з якіх – пейзажы. Адкуль вытокі назвы выставы і які ён, сад Алеся Сушы, раскажа творца.
На адкрыцці выставы сабраліся сябры мастака, калегі і тыя, хто даўно цікавіцца творчасцю Алеся Сушы. Госці прызнаюцца, што работы блізкія ім па каляровай гаме, напаўненні і пачуццях, якія выклікае падарожжа па родным краі. Працягвае мастак Анатоль Отчык.
Выстава “Мой сад” мастака Алеся Сушы адкрыта да 26 снежня ў галерэі “Беларт”. Акрамя пейзажаў гледачы пазнаёмяцца з фігуратыўнымі кампазіцыямі.