Адна з самых яскравых падзей музейнага жыцця прайшла ў Беларусі

18.05.2026 

Установы нашай краіны далучыліся да акцыі «Ноч музеяў». Нацыянальны мастацкі вырашыў раскрыць таямніцу сіняга колеру. «Больш, чым сіні» – гэта не проста тэма, а далучэнне да бясконцасці: ад глыбокага змроку да нябеснага блакіту, ад таямніцы марскіх глыбінь да рухомых ценяў на палотнах вядомых майстроў. Як гэта было, даведалася наш карэспандэнт Алеся Давідовіч.