Адноўлены Тураўскі крыж прэзентуюць публіцы 26 верасня

23.09.2020

26 верасня, на свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы прэзентуюць Тураўскі крыж. Артэфакт, пра аднаўленне якога шэсцьдзясят гадоў марыў вядомы археолаг Пётр Лысенка, аздоблены выказваннямі Кірылы Тураўскага. Пра значнасць рэліквіі гаворыць патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Веньямін.

На аб'яўлены два гады таму конкурс эскізаў Тураўскага крыжападалі дзевяць работУ журы пад старшынствам мітрапаліта Паўла ўвайшлі прадстаўнікі Акадэміі мастацтваў і Акадэміі навук. Першае месца заняў эскіз Алены Андрушчанка.

Фота: zviazda.by