16.07.2026
Юбілейны XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» працягвае пісаць сваю гісторыю. І калі звычайна на Алеі зорак загаралася адна зорка, то сёлета фестываль зрабіў асаблівы падарунак – адразу два імянныя васількі ўпрыгожылі Плошчу лаўрэатаў. Уладальнікамі спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення» сталі два выдатныя кампазітары – народны артыст Расіі Аляксандр Зацэпін і народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. Аб новай старонцы Алеі зорак «Славянскага базару» ў рэпартажы Элеаноры Коўшар.
