Адзенне ў стылі гістарычных строяў XVI-XVII стст. – на выставе мастачкі па касцюмах Наталлі Смаляк

02.12.2020

У сталічнай  галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася  персанальная выстава мастачкі па касцюмах, члена Беларускага саюза мастакоў Наталлі Смаляк. Экспазіцыя з трох частак паказвае, як развівалася  творчасць аўтара – ад першых работ да тых, што створаны сёлета. 

Наталля Смаляк адзначыла, што працуе над калекцыямі доўга і скрупулёзна. Стварэнне кожнага касцюма праходзіць у некалькі этапаў: вывучэнне часовага перыяду і яго культурных асаблівасцей, стылізацыя, выраб эскіза, увасабленне і, нарэшце, паказ.  На рахунку аўтара – 150 калекцый для калектываў з 15 краін, сярод якіх – Беларусь, Польшча, Германія, Францыя, Украіна і іншыя. Падтрымаць творцу прыехаў прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч.

Наведаць выставу Наталлі Смаляк “Скрозь час” можна да 15 снежня.

Фота: vk.com/belartgallery