Адзін з "Нябачных гарадоў" Італа Кальвіна з'явіцца ў камедыі “Пансіён «Belvedere»”

23.03.2017

Прэм’еру падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Італьянскі рэжысёр Матэа Сп’яцы, які паставіў “Карчмарку” і “Viva Commedia” ў Рускім тэатры, стварыў новую пастаноўку ў тэатры лялек. У аснове горкай камедыі “Пансіён «Belvedere»” - аўтарская ідэя самога рэжысёра. Персанажы новага спектакля - пажылыя людзі. Гэта ўніверсальная гісторыя пра самае галоўнае, расказаная без слоў. Спецыяльна для спектакля галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек - Таццяна Нерсісян стварыла арыгінальныя маскі, а маладыя артысты засвоілі незвычайную для сябе манеру існавання - мову цела. Вось што сказаў Матэа Сп’яцы нашаму каналу перад прэм’ерай, якая адбудзецца ў пятніцу.