“Агні майго горада” ‒ выстава, прысвечаная Мінску

11.01.2021

Агні майго горада – так называецца палатно Мікалая Назарчука, на якім будынкі, людзі і транспарт вячэрняй сталіцы. Гэтую ж назву куратары ўзялі для экспазіцыі, якая паказвае Мінск з 1940-х да сённяшняга часу. На выставе – жывапіс і графіка з калекцыі Музея гісторыі горада Мінска. 

На большасці карцін – вядомыя месцы сталіцы, такія, як Няміга, праспект Незалежнасці, куткі Верхняга горада і гістарычнага цэнтра. Але ёсць работы, прысвечаныя і ўскраінам – напрыклад, палатно Уладзіміра Ісачанкі паказвае вёску Сухарава, якая раней была на месцы сённяшняга аднайменнага раёна. Наведвальнікі ўбачаць, як змяніўся Мінск за 75 пасляваенных гадоў.

Расказвае загадчыца аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы Юлія Кавалёва.

Выстава працягнецца да 14 лютага.

Фота: sb.by