Акцыя "Малююць дзеці" сёлета пройдзе ў Брэсцкай крэпасці ў новым фармаце

07.05.2020

Трынаццатая творчая акцыя "Малююць дзеці" ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" сёлета пройдзе ў новым фармаце. Пра гэта паведаміў загадчык навукова-асветніцкага аддзела мемарыяла Аляксей Малочнікаў.

Падзея, прысвечаная 75-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, па традыцыі пройдзе ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Асноўная тэма ‒ "Вялікая вайна ‒ Вялікая Перамога". Сёлета конкурс у дзвюх намінацыях: творчая (дамашняя) работа "Жывем сёння, памятаючы мінулае" і пленэрны малюнак "Крэпасць-герой. 75 гадоў Перамогі". Лепшыя работы пакажуць на выставе 21 верасня. 

Фота: bk-brest.by