31,07.2017
У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава Барыса і Аксаны Аракчэевых “Шчасце быць разам”. Назва экспазіцыі абрана малодшай дачкой мастака невыпадкова, таму што, як яна адзначае, сувязь з галоўным настаўнікам па жыцці і творчасці працягваецца.
Чым спадабаецца выстава аматарам жывапісу і акварэлі, расказвае яе куратар, мастацтвазнаўца, культуролаг Ксенія Сяліцкая-Ткачова.На фота - Барыс і Аксана Аракчэевы, sozvuchie.by