Аляксанд Анісімаў падорыць слухачам Урачыстую месу Бетховена

26.10.2017 

Працягваецца цыкл канцэртаў, прысвечаных 70-гадоваму юбілею дырыжора Аляксандра Анісімава. Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры ўдзеле Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра і Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Шырмы ўпершыню за некалькі дзясяткаў гадоў прагучыць Урачыстая меса Бетховена. Падрабязней расказаў маэстра Аляксандр Анісімаў.