29.06.2021
Сталічны метрапалітэн сёння адзначае дзень нараджэння! Яго адкрылі 37 гадоў таму. 29 чэрвеня 1984-га пачаўся рэгулярны рух цягнікоў ад станцыі "Інстытут культуры" да станцыі "Маскоўская". Кажуць, той дзень мінчане памятаюць добра – усіх ахвотных пускалі ў метро, а праезд быў бясплатным.
Час бяжыць імкліва: летась у Мінску адкрылі першую чаргу трэцяй лініі метро. Гэта чатыры станцыі – "Кавальская слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Юбілейная". Іх дызайн распрацоўвалі найлепшыя айчынныя мастакі, скульптары і архітэктары. Недарэмна "Вакзальная" стала адным з пераможцаў міжнароднага конкурсу "Urban design&architecture design awards" у намінацыі "Транспартнае будаўніцтва". Да афармлення станцыі спрычыніліся архітэктар Павел Чаканаў, група дызайнераў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Целяпнёва ("Мінскпраект"). У цэнтры платформы ўстаноўлена скульптура Аляксандра Шапо “Дрэва дарог”.
Аб працы над праектам і тым, як змяняецца афармленне гарадской прасторы сёння, расказвае скульптар Аляксандр Шапо.
Фота: realt.onliner.by