«Амаж Леаніду Шчамялёву»

30.01.2024

31 студзеня ў Гарадской мастацкай галерэі мастацтваў Л. Д. Шчамялёва адкрыецца выстава тэкстылю «Амаж Леаніду Шчамялёву» кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у межах 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі. Гэты яскравы праект – завяршальны  ў цыкле мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею знакамітага майстра і прымеркаваны да адной з найважнейшых падзей для нашай краіны – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Хрысціна Высоцкая.

Фота - museum.by