Андрэй Кіршчын: Тамара Кіршчына магла адным дотыкам рукі зрабіць з пасрэднай работы шэдэўр

 

16.02.2017

У сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстава памяці мастака-кераміста Тамары Кіршчыной. Яе дыпломная праца – дэкаратыўная кераміка “Дрэва жыцця” у інтэр’еры Мінскай гасцініцы “Кастрычніцкая”. У 1976 творца аформіла абедзенную залу Мінскага музычнага вучылішча ім. М.І.Глінкі – тэракотавай кампазіцыяй “Прырода Беларусі”. Таксама сярод работ Тамары Кіршчыной - мастацкае афармленне інтэр’ераў Мінскай гасцініцы “Беларусь”, удзел у працы над манументальным габеленам “Чарнобыль” для залы эканамічнага і сацыяльнага Савета ААН у Нью-Ёрку.

У экспазіцыі можна ўбачыць розныя напрамкі творчасці Тамары Кіршчной, пра якія расказаў яе сын, мастак і дызайнер Андрэй Кіршчын.