Анлайн-чытанні твораў беларускіх і замежных аўтараў зладзілі акцёры Купалаўскага тэатра

12.05.2020

"Чытаць я хацеў!" – праект, у рамках якога акцёры Купалаўскага тэатра чытаюць творы беларускіх і замежных аўтараў анлайн. У ім паўдзельнічалі акцёры Юлія Шпілеўская, Павел Харланчук, Раман Падаляка, Міхась Зуй, Святлана Анікей іншыя. Выпускі трансліравалі штодзень а 20-й у сетцы Instagram, цяпер усе відэа даступныя на канале YouTube

Сярод прачытанах твораў – "Запіскі Самсона Самасуя" Андрэя Мрыя, “Прэм’ера” Андрэя Горвата, "Сляпая зорка" Мікалая Рудкоўскага, "Мяшчане ў густой пары" Кузьмы Чорнага, "Сымон-музыка" Якуба Коласа, "Сонька" Ігната Карповіча. Таксама артысты пазнаёмілі з казкамі "Кацёл з каменьчыкамі" Уладзіміра Караткевіча, "Кветкі маленькай Іды" Ганса Хрысціяна Андэрсена, "Кайтусь-чарадзей" Януша Корчака, "Маленькі прынц" Антуана дэ Сент Экзюперы.

У завяршальнай частцы праекта восем акцёраў прачыталі аповесць Міхася Зарэцкага "Ой, ляцелі гусі..." (паўдзельнічалі народныя артысты Беларусі Аляксандр Падабед і Віктар Манаеў, заслужаны артыст Беларусі Ігар Дзянісаў, акцёры Вячаслаў Паўлюць, Валянціна Гарцуева, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Антаніна Дубатоўка).

Расказвае ўдзельніца праекта "Чытаць я хацеў!", актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Яўгенія Кульбачная.

Фота: facebook.com