Анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно"BELARUSDOCS"

03.10.2016

Заўтра на сайце пачнецца анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно “BELARUSDOCS”. За тыдзень гледачы ўбачаць 7 стужак, знятых прызнанымі і рэжысёрамі-пачаткоўцамі, незалежна і на студыі “Летапіс”. Кожная стужка будзе даступная для прагляду суткі. У гледачоў будзе магчымасць пакінуць каментарый і пытанні да аўтараў.

Пра фільмы, якія ўвайшлі ў афішу анлайн-фестывалю, расказвае яго каардынатар і аўтар ідэі Алесь Лапо.

Фота: facebook.com