Анлайн-фестываль "Паўлінка на Купалле" праходзіць да 12 ліпеня

08.07.2020

Музычна-тэатральны анлайн-фестываль “Паўлінка на Купалле”  гэта сумесны праект Купалаўскага тэатра і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы да дня нараджэння народнага паэта. Відэаэкскурсіі, музычныя выступленні і паказ славутай “Паўлінкі”. На сайце і youtube-канале тэатра – тэматычныя блокі для наведвальнікаў з усяго свету. Расказвае генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка.

Установа прапануе і афлайн-праекты. Купалаўскі тэатр адзін з першых аднавіў паказ спектакляў ужывую. Для бяспекі гледачоў прадугледжана спецыяльная рассадка ў зале. Наперадзе – некалькі прэм’ер.

Віртуальны праект “Паўлінка на Купалле” прадоўжыцца да 12 ліпеня на інтэрнэт-пляцоўках установы.

Фота: kupalauski.by