Анлайн-праекты Беларускага саюза мастакоў

20.04.20 

Беларускі саюз мастакоў рыхтуе анлайн-праекты. Зараз працуюць над новым сайтам аб’яднання. Запланаваны віртуальныя экскурсіі па майстэрнях айчынных мастакоў. Шмат падзей задумана і ў жывым фармаце, напрыклад, святкаванне 150-годдзя Фердынанда Рушчыца. Падрабязней аб планах – старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. 

Зараз арганізацыя заклапочана развіццём гарадской скульптуры. У перспектыве – правядзенне двух пленэраў. Гэта творчы абмен, цікавы і гораду, які ў выніку атрымлівае каля дзясятка адметных работ, і скульптарам, якія інтэргуюць сваю творчасць у грамадскую прастору.

Фота https://artbelarus.by/