Анонс 5 мая

04.05.2020 

Запрашаем у аўторак, 5 мая, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага спевака Джэймса Браўна;
- у 02:00 – творы французскага кампазітара Альбера Русэля;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы эстрады 1930–1940 гадоў;
- у 09:00 – музыку Мануэля дэ Фальі, Іаганеса Брамса і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы Андрэа Бачэлі, Надзеі Губскай, Васіля Мінгалёва;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Чым слова наша адгукнецца”. Госця эфіру – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава;
- у 14:05 і 23:00 – працяг кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” чараўніцтва і магіі;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам. Тэма: “Музыкант Роберт Стывен Мур”;
- у 15:30 – Дваццаць сёмы фартэпіянны канцэрт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Прыветы з усяго свету”, а таксама “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і яе госцяй;
- у 17:30 – Чацвёртую сімфонію Антона Брукнера;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Гутаркі з тыграм”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Алы Баянавай;
- у 22:15 – мелодыі савецкага і расійскага кампазітара Леаніда Дзясятнікава;
- у 23:30 – Канцэрт для скрыпкі з аркестрам кампазітара Арно Бабаджаняна.