Анонс 14 мая

13.05.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці чацвер, 14 мая, разам. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Эла Джэро;
- у 02:00 – музыка балета Марыса Равеля “Дафніс і Хлоя”;
- у 06:10 – запісы ВІА ABBA;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з запісамі Наталлі Кастэнка і музыкай Сяргея Рахманінава і Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Другая скрыпічная саната Марыса Равеля;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Сяргеем Пукстам, госця студыі – мастацтвазнаўца Надзея Кухарэнка;
- у 14:05 – працяг кнігі Івана Чыгрынава “Трывожнае шчасце” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” з інструментальнымі кампазіцыямі ў выкананні розных аркестраў;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл архіўных запісаў з удзелам літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі;
- у 15:30 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта з праграм піяністкі Таццяны Старчанка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, працяг твора Паўла Місько “Навасёлы”, рубрыкі “Радыёпартацыя”, “Профікарта”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юліяй Ішмуратавай;
- у 17:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – канцэрт Lausanne Chamber Orchestra i Lausanne Vocal Ensemble, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – творы кампазітара Уладзіміра Мацецкага;
- у 22:15 – музыка Пятра Чайкоўскага;
- у 23:30 – спевы Івіцы Шэрфезі.