Анонс 1 красавіка

31.03.2020 

У сераду, 1 красавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы зорак французскай эстрады апошніх пяці дзесяцігоддзяў;
- у 02:00 – познія творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – песні ў выкананні італьянца Дамяніка Мадунья;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”, прысвечаную Дню гумару;
- у 11:00, 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – запісы спевакоў Юрыя Гарадзецкага, Уладзіміра Пятрова, Ірыны Архіпавай;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госць эфіру – мастак, паэт Рыгор Сітніца;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце” ў прачытанні Маргарыты Захарыі;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”: "Творчасць гурта “Arabesque”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, спеваком Віктарам Скорабагатавым. Тэма: “Песенная творчасць Станіслава Манюшкі”;
- у 15:30 – запісы беларускага гітарыста Дзяніса Асімовіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – серыя матэматычных загадак, працяг кнігі Паўла Місько “Навасёлы”, гаворка пра шахматы і не толькі;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і каментатарам радыё “Беларусь” Таццянай Гаргалык (да 95-годдзя Беларускага радыё);
- у 17:30 – фартэпіянныя транскрыпцыі Феруча Бузоні твораў Іагана Себасцьяна Баха і Ферэнца Ліста;
- у 19:00 – запісы амерыканскага джазавага гітарыста Курта Розэнвінкеля, зробленыя на міжнародным этнамузычным кірмашы ў Катавіцах і прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра вожыка Калючыка;
- у 21:10 – песні ў выкананні Аляксандра Буйнова;
- у 22:15 – беларускую “жартоўную” музыку;
- у 23:30 – запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Барбры Стрэйзанд.