Анонс 11 лютага

10.02.2020

Запрашаем у аўторак, 11 лютага, слухаць канал “Культура”. Мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага соўл-спевака Бобі Бэрда;
- у 02:00 – мелодыі сучасных выканаўцаў фальклорнай музыкі Фінляндыі;
- у 06:10 – кампазіцыі вакальна-інструментальных ансамбляў “Самоцветы”, “Веселые ребята”, “Земляне” і “Ариэль”, а таксама рок-групы “Браво”;
- у 09:00 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, Бедржыха Сметаны, Антоніа Сальеры;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Кузьмы Чорнага “Зямля” ў выкананні Маргарыты Захарыі;
- у 11:30 – запісы спевакоў Андрэя Бачэлі, Надзеі Губскай, Ларысы Штанько, Васіля Мінгалёва і піяніста Мікалая Пятрова;
- у 12:15 – “Дыялогі пра культуру: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “Чым слова наша адгукнецца…” Госці студыі – галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава і кандыдат філалагічных навук Ігар Запрудскі;
- у 14:05 і 23:00 – новыя старонкі другога тома паэмы Мікалая Гогаля “Мёртвыя душы” ў выкананні Алега Вінярскага;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Нацыянальная музыка Японіі”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Сяргеем Пукстам, які раскажа пра творчасць канадскай спявачкі Джоні Мітчэл;
- у 15:30 – музычныя творы Яўгена Глебава;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і музыкантам, мастаком Андрусём Такіндангам;
- у 17:30 – “Марскую сімфонію” Ральфа Воан-Уільямса ў выкананні хору і сімфанічнага аркестра Атланты (ЗША);
- у 19:00 – канцэрт Берлінскага камернага хору і аркестра “Акадэмія старадаўняй музыкі” пад кіраўніцтвам Джасціна Дойла, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра чароўны дубчык;
- у 21:10 – песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Шэрыл Кроў;
- у 22:15 – запісы музыкі італьянскага кампазітара Людавіка Эйнаўдзі;
- у 23:30 – трыа “Думкі” Антаніна Дворжака.