Анонс 11-12 ліпеня

10.07.2020 

У суботу, 11 ліпеня, заставайцеся з намі. Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы спевакоў Джудзі Колінз і Ніла Седакі;
- у 02:00 – сольныя віяланчэльныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – скрыпічныя канцэрты Фелікса Мендэльсона і Пятра Чайкоўскага;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю “Балада мужнасці” паводле вершаў Льва Парэмскага;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: пра жыццё святых апосталаў Пятра і Паўла;
- у 08:05 – музыку Нікало Паганіні;
- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кнігу “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”;
- у 09:20 – запісы Аляксандра Мільто (клавесін) і Вячаслава Зяленіна (скрыпка);
- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Фёдара Гурыновіча;
- у 10:05 – радыёпадарожжа ў аграгарадок Дастоева Іванаўскага раёна;
- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Жыццё Карыцына” па аднайменнай п’есе Алены Паповай (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра і 95-годдзя Беларускага радыё), а таксама радыёпастаноўку “Аксана” па апавяданні Івана Шамякіна;
- у 12:05 – сустрэчу з беларусамі з Комі;
- у 12:30 – запісы шведскага опернага спевака Мікалая Геды;
- у 13:00 – сустрэчу з фалькларыстам Мікалаем Козенкам;
- у 14:05 – канцэрт барочнага аркестра Les Musiciens du Louvre, а таксама запісы Пэры Кома;
- у 16:15 – беларускія народныя бяседныя песні;
- у 17:00 – сустрэчу з акцёрамі Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Юрыя Марфесі;
- у 19:00 – музычную камедыю “Несцерка” Рыгора Суруса;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Хлопчык Антончык”;
- у 21:10 – творчасць Віктара Вуячыча;
- у 21:30 – апавяданне Алены Васілевіч “Дзядзька Іван”;
- у 22:00 – кінамузыку Джона Уільямса;
- у 23:00 – фрагмент “Высокай месы” Іагана Себасцьяна Баха.

У нядзелю, 12 ліпеня, адпачывайце з каналам “Культура”. Прапануем:
- у 00:04 – запісы “Маджыні квартэта” і квартэта Пітэра Донахаў;
- у 06:10 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Антаніна Дворжака, Генрыка Вяняўскага, Эжэна Ізаі і Нікало Паганіні з рэпертуару скрыпача Уладзіміра Клачко;
- у 07:15 – радыёкампазіцыю “Балада мужнасці” паводле вершаў Льва Парэмскага;
- у 08:05 – фінал чацвёртай сімфоніі Франца Шуберта ў выкананні “Мінск-аркестра” пад кіраўніцтвам Вільгельма Кайтэля;
- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – агляд кніжных навін і навінак;
- у 09:20 – твор Джорджа Гершвіна “Амерыканец у Парыжы”;
- у 09:45 і 16:00 – вершы Фёдара Гурыновіча (працяг);
- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства пісьменніцы Алены Стэльмах;
- у 11:15 – запісы народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
- у 12:05 – праект “Кругасвет”: В’етнам;
- у 12:30 – Альтовы канцэрт Уладзіміра Каральчука з рэпертуару Лючыі Ластаўкі;
- у 13:00 – сустрэчу з народны артыстам Беларусі Васілём Кавальчуком;
- у 14:05 – санаты Арканджэла Карэлі, а таксама запісы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;
- у 16:15 – сустрэчу з удзельнікам гурта “Карані” Уладзімірам Ціханоўскім;
- у 17:00 – гаворку са скрыпачкай Юліяй Канавалавай пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госця Навума Гальпяровіча – паэтэса Бажэна Мацюк;
- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Алены Камбуравай;
- у 19:00 – радыёспектакль “Бітва ў дарозе” паводле твора Галіны Нікалаевай;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Трыццаць сланоў ці адзін камп’ютар”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Валянціны Талкуновай;
- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Яраслава Гашака “Як прыдумаць назву”;
- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Якар”;
- у 23:00 – фрагмент “Высокай месы” Іагана Себасцьяна Баха.