Анонс 11 лістапада

У сераду, 11 лістапада, заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

- у 00:04 – запісы танцавальнага аркестра Чэхаславацкага радыё;

- у 02:00 – музыка Людвіга ван Бетховена;

- у 06:10 – запісы італьянскай спявачкі Джаны Наніны;

- у 09:00 – музыка Генры Пёрселя, Генрыха Вагнера, запісы Канстанціна Шарава і хору пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;

- у 11:00 і 20:30 – працяг твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);

- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Марыі Гулегінай, Пласіда Дамінга;

- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім і скульптарам Аляксандрам Шапо;

- у 14:05 і 23:00 – апошнія старонкі аповесці Маргарыты Прохар “Восень і Вільнюсе”;

- у 14:35 – “Канцэрт на тэму”;

- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым (да 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 15:30 – фрагмент Чацвёртай сімфоніі Пятра Чайкоўскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;

- у 17:30 – “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;

- у 19:00 – канцэрт англійскага аркестра старадаўняй музыкі Kings Concort, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Не сіла, а смеласць”;

- у 21:10 – творчасць Стаса Наміна;

- у 22:15 – запісы заслужанай артысткі Беларусі і Расіі Ніны Равінскай;

- у 23:30 – песні ў выкананні Хуліа Іглесіяса.

 

У праграме магчымы змены.